Папулярызацыя беларускай мовы
План правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры
23.02.2026-27.02.2026
|
№ |
Назва мерапрыемстваў |
Клас |
П.І.І. настаўніка |
Дата правядзення |
|
1. |
Выстава творчых работ вучняў "Літаратурныя вокны" |
5-11 |
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
На працягу нядзелі |
|
2. |
Паэтычная дыктоўка |
11 |
Курыленка А.Л. |
23.02.2026 |
|
3. |
Музычныя перапынкі "Беларускае караоке" |
6-7 |
Дзерашава А.А. |
23.02.2026 |
|
4. |
Інтэрактыўная акцыя «Дрэва пажаданняў” |
6-8 |
Данева Е.А. |
23.02.2026 |
|
5. |
Этнаграфічны дыктант "Дакрануцца да вытокаў" |
6-7 |
Дзерашава А.А. |
24.02.2026 |
|
6. |
Інтэрактыўныя перапынкі "Скарбонка беларускага фальклору |
5-11 |
Дзерашава А.А. |
24.02.206 25.02.2026 |
|
7. |
Квіз “Мы беларусы, мы – народ такі!” |
5 |
Курыленка А.Л. |
25.02.2026 |
|
8. |
Выстава “Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца… |
5-11 |
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, бібіліятэкар |
На працягу нядзелі |
|
9. |
Прэзентацыя “Беларускія стравы” |
5-9 |
Курыленка А.Л. |
26.02.2026 |
|
10. |
Гульня “Апрані бульбу” |
6-8 |
Данева Е.А. |
26.02.2026 |
|
11. |
Брэйн-рынг "У свеце роднай мовы" |
10 |
Дзерашава А.А.
|
27.02.2026 |
|
12. |
Флэшмоб “Бульба-дэнс” |
5-11 |
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры |
27.02.2026 |
Правядзенне прадметных тыдняў у нашай школе становіцца добрай традыцыяй і выклікае ў вучняў павышаную ўвагу і жаданне праявіць сябе.
|
З 23 па 27 лютага ў школе быў праведзены прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках тыдня, сталі для навучэнцаў урокам дабрыні, выхавання духоўнасці, пачуцця любові, падзякі роднай зямлі і яе культурнай спадчыны. Падчас Тыдня асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю інтэлектуальных дадзеных школьнікаў (Квіз “Мы беларусы, мы – народ такі!”, этнаграфічны дыктант "Дакрануцца да вытокаў ), пашырэнню кругагляду (Інтэрактыўныя перапынкі, "Скарбонка беларускага фальклору”, паэтычная дыктоўка), фарміраванню патрыятызму, любові да малой радзімы ( Брэйн-рынг "У свеце роднай мовы", флэшмоб “Бульба-дэнс”, прэзентацыя “Беларускія стравы”). |
Прыцягваючы навучэнцаў да творчай працы, настаўнікі забяспечылі іх займальным матэрыялам.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
Курыленка Алена Леанідаўна Дзерашава Ала Аляксандраўна
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Вучні 5"б" класа прынялі ўдзел у гульне "Дзень роднай мовы", якую падрыхтавалi студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова Мерапрыемства стала добрым стымулам для пашырэння ведаў пра мову.
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы вучні нашай школы наведалі экспазіцыю этнаграфічнага музея "Зямлі роднай кругазварот". Хлопцы і дзяўчаты мелі магчымасць не толькі паслухаць пра традыцыі нашых продкаў, але і дакрануцца да іх. Розныя інтэрактыўныя пляцоўкі музея дапамаглі найлепей адчуць атмасферу сялянскага побыту мінулых стагоддзяў.
6 студзеня вучні нашай школы наведалі УА "Мастацкі музей П.В. Масленікава". Выстава "Маляванкі" ўразіла сваёй адначасовай прастатой і складанасцю выканання работ. Захаплялі работы не толькі Язэпа Драздовіча,але майстроў з народу. Напрыканцы экскурсіі вучні атрымалі сеанс арт-тэрапіі: змаглі расфарбаваць міні-маляванкі.
Каляндар знамянальных дат і культурных падзей
Лістапад 2025Бясшумна ляцеў над зямлёй лістапад,А жоўтае лісце ў душу западала.Я. Янішчыц |
||||||
Панядзелак |
Аўторак |
Серада |
Чацвер |
Пятніца |
Сабота |
Нядзеля |
|
|
|
|
|
|
1 |
2 |
|
|
|
|
|
|
100-годдзе са дня нараджэння Клаўдзіі Каліны |
“Восеньская саната” выстава акварэляў М. Чэпіка |
|
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
|
Выстава "Набіванка: традыцыя і сучаснасць” |
|
Музычная праграма TRIANGLE (мінскі Планетарый)
|
ХХІ Міжнародная выстава “ІнтэрСтыль” |
ХХХІ Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” |
Дзмітраўскія Дзяды |
Выстава керамікі “Мастацтва жывога вогнішча” |
|
10 |
11 |
12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
|
Сусветны дзень моладзі |
|
105-годдзе з дня нараджэння Андрэя Макаёнка
|
Дзень нараджэння Эміліі Плятэр |
Міжнародная выстава-ярмарка"PRODEXPO-2025" |
|
120-годдзе з дня нараджэння Янкі Скрыгана
|
|
18 |
19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
|
|
Выстава “Кошт вайны” (Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны) |
Фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі” |
|
95-годдзе з дня нараджэння Рагора Ігнаценкі |
Гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра Беларусі |
"Архіў. Прастора паміж…" выстава, прысв. 10-годдзю НЦСМ (Мінск) |
115-годдзе з дня нараджэння Аляксандра Міронава
|
|
24 |
25 |
26 |
27 |
28 |
29 |
30 |
|
60-годдзе з дня нараджэння Андрэя Мельннікава |
|
95-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча |
ХХХVI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC |
Выстава “НейраБеларусь” |
Піліпаўка
|
Фестываль “Беларуская музычная восень” |
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры. А.А. Дзерашава
Гэты месяц у прыказках і прымаўках называюць варотамі зімы, перыядам звонкага лёду, калі селянін з калёсамі развітваецца, у сані садзіцца.
Сучасная назва яго — вынік семантычнага спосабу словаўтварэння. Яна ўзнікла ў выніку расшчаплення значэння слова лістапад, якое абазначала 'ападанне лісця восенню', і замацавалася ў нас дзякуючы аўтарам і стваральнікам газеты «Наша Ніва» з 1912 г. Сугучныя найменні ў палякаў, чэхаў, славенцаў — listopad, украінцаў — листопад, літоўцаў — lapkritis (lapas «ліст» + kristi «падаць»). Нашы продкі, у тым ліку і Францыск Скарына, называлі месяц груднем.
А ў пачатку ХХ ст. беларускія аўтары нярэдка ўжывалі наябр. Параўнайце: у рускай мове — ноябрь, у балгарскай — ноември, нямецкай, венгерскай — nowember. Ад лацінскай асновы novem (дзевяць).
Паводле Уладзіміра Куліковіча, загадчыка кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ, кандыдата філалагічных навук
У рамках папулярызацыі беларускай мовы 31 кастрычніка навучэнцы 5-11 класаўпаехалі ў г. Мінск, дзе даведаліся шмат новага пра архітэктуру горада. А таксама наведалі Чырвоны касцёл, Востраў слёз і Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь. Экскурсавод Галіна Аляксандраўна з натхненнем распавядала на беларускай мове пра жыццё і творчасць вядомых паэтаў Беларусі. У прыватнасці, пра Якуба Коласа і Максіма Багдановіча. Дзеці атрымалі станоўчыя эмоцыі.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры А.А.Дзерашава
А.Л. Курыленка
30 кастрычніка ў 2 А класе прайшло мерапрыемства па папулярызацыі беларускай мовы: Турнір "Сучасныя беларусы" У ходзе якога дзеці ў гульнявой форме ўзгадалі родную мову, прыказкі і прымаўкі, загадкі, а таксама пагулялі ў гульню "перакладчыкі", у якой перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Усе зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі ад занятку. Настаўнік пачатковых класаў ДУА "Сярэдняя школа № 9 г.Магілёва" Таццяна Сяргееўна Шляго
Каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца
ў 2025/2026 навучальным годзе:
|
лістапад: |
105-годдзе з дня нараджэння Андрэя Макаёнка 95-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча |
|
студзень:
|
105-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна |
|
|
90-годдзе з дня нараджэння Янкі Сіпакова |
|
|
75-годдзе з дня нараджэння Міхася Пазнякова |
|
люты: |
105-годдзе з дня нараджэння Івана Мележа |
|
|
60-годдзе з дня нараджэння Алеся Бадака |
|
сакавік: |
130-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы |
|
красавік:
|
140-годдзе з дня нараджэння Змітрака Бядулі |
|
|
75-годдзе з дня нараджэння Міхася Башлакова |
|
чэрвень:
|
80-годдзе з дня нараджэння Генрыха Далідовіча |
|
ліпень:
|
230-годдзе з дня нараджэння Яна Чачота |
|
150-годдзе з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч) |
Каляндар святочных дзён:
1верасня – Дзень ведаў
7верасня – Дзень беларускага пісьменства
15 верасня – Дзень бібліятэк
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
3 сакавіка – Сусветны дзень пісьменніка
21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі
27 сакавіка – Сусветны дзень тэатра
2 красавіка – Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
18 мая – Міжнародны дзень музеяў
25 мая – Дзень філолага
У рамках папулярызацыі беларускай мовы 18 кастрычніка навучэнцы 11 "А" класа наведалі выставу "Традыцыя ў сучасным вымярэнні" музея У.К. Бялыніцкага-Бірулі, дзе былі прадстаўлены работы навучэнцаў аддзялення традыцыйнай культуры і сучаснага мастацтва ўстановы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў". Экспазіцыя прапаноўвала гледачу ўнікальны дыялог паміж мінулым і сучаснасцю беларускага народа. У адной прасторы сустракаліся кераміка, габелен, батык, саломапляценне і выцінанка, якія захоўваюць у сабе шматвяковую культурную памяць. Задача праекта - не проста паказаць віртуознае валоданне тэхнікай, а прадэманстраваць, як традыцыйнае беларускае рамяство набывае актуальнае мастацкае гучанне.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры А.Л. Курыленка



























































